У Слуцку сутыкнуліся грузавік і гарадскі аўтобус + фота
19.03.2010 11:01
—
ЧП
|
У аўтобусе з левага боку выбітыя амаль усе вокны. Пацярпелых, на шчасце, няма. Раніцай 19 сакавіка ў Слуцку ў раёне льнозавода сутыкнуліся грузавы МАЗ з аўтобусам гарадскога маршруту №6, у якім знаходзіліся пасажыры. Пацярпелых, на шчасце, няма. Аўтобус атрымаў значныя пашкоджанні — з левага боку транспартнага сродку выбітыя амаль усе шкла, салон засыпаны іх аскепкамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, прыкладна ў 8.45 аўтобус пачаў выязджаць з прыпынку «Зелянгас» ў бок льнозавода. У гэты момант у спадарожным напрамку рухаўся аўтамабіль МАЗ, вадзіцель якога пачаў выязджаць на сустрэчную паласу руху, каб абагнаць аўтобус. Аднак у сустрэчным напрамку рухаўся легкавы аўтамабіль і кіроўцу МАЗа, каб пазбегнуць лабавога сутыкнення, давялося прыняць направа, грузавік страціў кіраванне і па датычнай закрануў левы борт аўтобуса — ад удару шкло ў вокнах «выбухнула». Гэта вынікае з гутарак карэспандэнта газеты «Кур’ер» з кіроўцамі абодвух транспартных сродкаў, што трапілі ў ДТЗ. Дакладныя абставіны ДТЗ і ступень віны яго ўдзельнікаў, высвятляюць супрацоўнікі аддзела ДАІ Слуцкага РАУС. Пасажыры аўтобуса не пацярпелі. Пакінуўшы салон пасля сутыкнення, і прабыўшы хвіліну на месцы, Случчакі паспяшаліся далей — па маршруце руху аўтобуса, але ўжо сваім ходам — да канцавога прыпынку «шасцёркі» заставалася некалькі сотняў метраў. Аўтобус, які трапіў у ДТЗ, новы — ён паступіў у эксплуатацыю ў слуцкі аўтобусны парк у 2008-м годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўтобусе з левага боку выбітыя амаль усе вокны. Пацярпелых, на шчасце, няма. |
|