На вадасховішчы Дразды патанулі двое дайвераў
22.03.2010 10:53
—
ЧП
|
Няшчасны выпадак адбыўся днём 21 сакавіка. Пяцёра мінчукоў вырашылі паплаваць ля дамбы на вадасховішчы Дразды, што пад Мінскам. Двое пераапрануліся ў гідракасцюмы і пачалі апусканне, астатнія пайшлі пераапранацца. Пра тое, што з дайверамі нешта здарылася, пачалі крычаць рыбакі, што знаходзіліся на лёдзе. Выкліканыя на вадаём ратавальнікі паднялі з вады 33‑гадовага і 26‑гадовага мінчукоў. Адратаваць іх не ўдалося. Паводле папярэдніх звестак, моцная плынь кінула дайвераў да кратаў дамбы і яны не змаглі самастойна выбрацца з вады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няшчасны выпадак адбыўся днём 21 сакавіка. |
|