Грузавы цягнік збіў насмерць жанчыну на чыгуначным пераходзе ў Шклове
22.03.2010 11:25
—
ЧП
|
45‑гадовая жыхарка Шклова разам з 12‑гадовым сынам 21 сакавіка ў 17 гадзін 10 хвілін наблізілася да чыгуначнага пераходу, затым стала на пуцях, павярнулася спіной да цягніка і ніяк не рэагавала на сігналы машыніста. Перад самым сутыкненнем яна паспела адштурхнуць сына ў бок. Жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы, а яе сын у шокавым стане дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу. Як высветлілася, пацярпелая была ў стане алкагольнага ап’янення. Па гэтым факце вядзецца праверка. У РАУС адзначаюць, што хутчэй за ўсё гэта быў выпадак суіцыду, матывы якога трэба давядзецца высветліць следству. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
45‑гадовая жыхарка Шклова разам з 12‑гадовым сынам 21 сакавіка ў 17 гадзін 10 хвілін наблізілася да чыгуначнага пераходу, затым стала на пуцях, павярнулася спіной...
|
|