Патоп у Заслаўі + фота
22.03.2010 13:28
—
ЧП
|
Непрыкметная ўлетку рака Княгінька кожную вясну паказвае сябе ва ўсёй красе. «Учора дзеці дапамаглі насенку вынесці з пограба. А сёння там ужо басейн», — расказвае старэнькая бабуля, жыхарка вуліцы Першамайскай у Заслаўі. За мінулыя выходныя вада ў невялікай рачушцы Княгіньцы ўзнялася ў разы. У квартале вуліц Дачнай, Першамайскай і завулка Дачнага затапіла прыватныя падворкі. За ноч на панядзелак паналівалася ў паграбы і хлявы. У дамах пакуль суха. «Кожны год нас залівае — ці многа снегу выпадзе, ці мала», — кажа жыхарка Першамайскай. Але такой паводкі, як сёлета, тут не бачылі даўно.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Непрыкметная ўлетку рака Княгінька кожную вясну паказвае сябе ва ўсёй красе. |
|