17‑гадовы бэйбус зладзіў панажоўшчыну ў Гродне
24.03.2010 10:09
—
ЧП
|
17‑гадовы падлетак суботнім вечарам у гродзенскім мікрараёне Фолюш на працягу паўгадзіны параніў кухонным нажом двух мужчын. Каля 20 гадзін 61‑гадовы пенсіянер разам з прыяцелем вяртаўся з лазні. І раптам… З цемры да яго кінуўся незнаёмец з нажом. Малады чалавек запатрабаваў грошы. Аднак мужчына аказаўся, як кажуць, не з баязлівага дзясятка і, атрымаўшы балючы ўдар па руцэ, усё ж даў адпор зламысніку. Змяніўшы дыслакацыю, налётчык стаў пераследаваць маладую пару, якая накіроўвалася ў госці. 30‑гадовы мужчына не паспеў адчыніць дзверы пад’езда, як атрымаў удар нажом у спіну. Потым яшчэ і яшчэ… Выратавальныя тэлефонныя лічбы «102» набраў выпадковы сведка, які ў гэты час курыў на балконе. Дзяжурны аддзялення міліцыі «Фолюш» старшы інспектар Сяргей Гаўрык імгненна зарыентаваў найбліжэйшыя нарады. Неўзабаве злачынца пачуў за спінай загад: «Стаяць, міліцыя!» Старшы прапаршчык Віктар Сакалоўскі і прапаршчык Іван Дзетчык выявілі ў яго пад курткай акрываўлены нож. І няма сумненняў, што калі б не кваліфікаваныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, то ён наламаў бы яшчэ нямала крымінальных «дроў». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17‑гадовы падлетак суботнім вечарам у гродзенскім мікрараёне Фолюш на працягу паўгадзіны параніў кухонным нажом двух мужчын.Каля 20 гадзін 61‑гадовы пенсіянер...
|
|