Два “Фольксвагены” ў кювеце
07.04.2010
—
ЧП
|
“Фольксваген Пасат” у кювеце каля кафэ “Крысціна”, што ў Крыніцы Маладзечанскага раёна. Здарэнне адбылося 5 красавіка. На трэцім кіламетры дарогі Радашкавічы-Гранічы 3 красавіка ў 23 гадзіны ў кювеце перакулілася машына “Фольксваген-Гольф”. Вадзіцель, які ехаў адзін, атрымаў траўмы і ўцёк з месца здарэння. Са страсеннем мазгоў і закрытай чэрапна-мазгавой траўмай 33-гадовы кіроўца звярнуўся ў бальніцу. Медыкі пазванілі ў міліцыю. Па словах інспектара дарожна-паставой службы Дзмітрыя Стасюлевіча, супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі высветлілі, што нецвярозы мужчына, жыхар Гранічаў, кіраваў машынай без правоў. Ён няправільна выбраў хуткасць руху, не ўлічыў дрэннае надвор'е, не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у правы кювет і перакуліўся. Яшчэ адно падобнае здарэнне адбылося 5 красавіка ў Крыніцы каля кафэ “Крысціна”. Чацвёра маладых людзей прыехалі сюды з Краснага на аўтамабілі “Фольксваген-Пасат”. І тут кіроўца не ўтрымаў машыну на дарозе і з'ехаў у кювет. Вадзіцель і трое яго пасажыраў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці ад 4 да 14 красавіка праводзіць аперацыю “Цвярозы вадзіцель”. На дарогах будуць працаваць спецыяльна створаныя рэйдавыя групы супрацоўнікаў ДАІ. За кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане можна атрымаць ад 15 да 35 базавых велічынь штрафу (525 000 - 1 225 000 рублёў) з абавязковым пазбаўленнем вадзіцельскага пасведчання тэрмінам на тры гады. За паўторнае затрыманне на працягу года наступае крымінальная адказнасць. Сяргей ЗЯНЬКО. Фота Дзмітрыя СТАСЮЛЕВІЧА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На трэцім кіламетры дарогі Радашкавічы-Гранічы 3 красавіка ў 23 гадзіны ў кювеце перакулілася машына “Фольксваген-Гольф”. Вадзіцель, які ехаў адзін, атрымаў траўмы і ўцёк з месца здарэння.
|
|