У Сожы патануў браканьер
09.04.2010 01:46
—
ЧП
|
Чацвёртыя суткі гомельскія вадалазы шукаюць цела рыбака, які патануў у велікодную ноч у рацэ Сож.
Двое мужчын рыбачылі ў Навабеліцкім раёне Гомеля на гумавай лодцы, хаця рыбная лоўля і спуск на ваду лодак зараз забаронены з‑за нерасту. Каля дзвюх гадзін ночы выявілася, што лодка праколатая. Адзін з браканьераў, які не ўмеў плаваць, каб не патануць, павіс на дрэве, а яго таварыш адправіўся па дапамогу да жыхароў найбліжэйшых вуліц. Прыкладна праз тры гадзіны рыбак вярнуўся, але сябра на дрэве ўжо не было.Глыбіня ў гэтым месцы складае каля двух метраў. Толькі наступным днём выжыўшы рыбак звярнуўся ў таварыства па выратаванні на водах. Ратавальнікі агледзелі дрэва, на якім вісеў яго таварыш, і знайшлі засцежку ад рыбацкага касцюма. Вадалазы абследавалі ўчастак і 7 красавіка знайшлі недалёка ад дрэва штаны патанулага рыбака. Пошукі цела працягваюцца. Днём 4 красавіка на рацэ Дняпро ў Рагачоўскім раёне рыбак перакуліўся на лодцы. Яго цела таксама пакуль не знайшлі, пошукавыя работы моцна ўскладняе паводка. Аўтар: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвёртыя суткі гомельскія вадалазы шукаюць цела рыбака, які патануў у велікодную ноч у рацэ Сож. Двое мужчын рыбачылі ў Навабеліцкім раёне Гомеля на гумавай...
|
|