Арыштаваны гульнёвыя аўтаматы. 21.by

Арыштаваны гульнёвыя аўтаматы

10.04.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці сумесна з аддзелам па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Бабруйскага УУС арыштавалі 30 гульнёвых аўтаматаў у Бабруйску, якія належалі замежнаму прыватнаму гандлёва-забаўляльнаму прадпрыемству.

У час кантрольнай праверкі, паведаміў начальнік арганізацыйна-інспектарскага аддзела УДФР КДК па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін, не было прад'яўлена пасведчанне аб рэгістрацыі агульнай колькасці гульнёвых аўтаматаў, а гэта з'яўляецца парушэннем заканадаўства.

Кошт арыштаваных аўтаматаў перавышае 160 мільёнаў рублёў. Таксама апісана выручка прадпрыемства, атрыманая падчас незаконнай дзейнасці, у суме 1,8 мільёна рублёў.

Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні накіраваны ў суд: прадпрыемству пагражае штраф ад 100 да 500 базавых велічынь з канфіскацыяй абсталявання, грошай, рэчаў і іншых каштоўнасцяў, якія з'яўляюцца стаўкай у гульні.

Ілона Іванова.

Наеўся Ўюноў

У жыхара в. Малькавічы (Ганцавіцкі раён) супрацоўнікі міжрайінспекцыі забралі 422 уюны, якія браканьер вылавіў кашамі. Былі выкліканы аператыўнікі, бо браканьерства падпадае пад асабліва буйное. За кожнага ўюна давядзецца заплаціць па 10 тыс. 500 рублёў, а гэта больш за 4 млн рублёў. Справа перададзена ў суд.

У чым віна страусаў?

Вартаўнік СААТ "ПМ і Кампанія", які жыве ў в. Хойнікі Бярозаўскага раёна, уначы на ферме каля вёскі Козішча забіў палкай 4 страусаў. Прадпрыемству нанесена страта ў суме 6 млн 436 тыс. рублёў.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці сумесна з аддзелам па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Бабруйскага УУС арыштавалі 30 гульнёвых аўтаматаў у Бабруйску, якія належалі замежнаму прыватнаму гандлёва-забаўляльнаму прадпрыемству.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика