Пусціла на кватэру
10.04.2010
—
ЧП
|
Мужчына з г.п. Целяханы (Івацэвіцкі раён) здымаў кватэру па вул. Яснай у жыхаркі Брэста. Калі ж кватарант з'ехаў, то прыхапіў з сабой кухонную мэблю і мыйку са змяшальнікам. Злодзея затрымалі. Высветлілася, што ён ужо быў асуджаны за крадзеж. Сымон Свістуновіч. 20 літраў небяспекіА дакладней, 20,4 літра экстракцыйнага опію, які лічыцца адным з асабліва небяспечных наркатычных рэчываў, знойдзена і канфіскавана праваахоўнікамі ў адным з прыватных дамоў на вуліцы Земляробчай у Мінску. Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, па падазрэнні ў вырабе гэтай брыдоты затрыманы двое сталічных жыхароў — 22-гадовая дачка гаспадыні жылля і яе 25-гадовы, раней неаднаразова судзімы, сужыцель, абое не працуюць. Акрамя опію ў доме знойдзеныя раскіданыя прабіркі, брудны посуд і выкарыстаныя шпрыцы. Паводле меркавання супрацоўнікаў міліцыі, затрыманыя, якія, дарэчы, знаходзяцца на ўліку ў наркалагічным дыспансэры, не толькі выкарыстоўвалі наркотык для сябе, але і актыўна рэалізоўвалі зелле. А вось следчым аддзелам папярэдняга расследавання Фрунзенскага РУУС заведзена крымінальная справа ў адносінах да 22-гадовага мінчаніна і яго 18-гадовай сяброўкі: гэтая парачка ў кватэры на вуліцы Бурдэйнага арганізавала цэлы склад наркатычных і псіхатропных "штучак". Як паведаміла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Ала Галубовіч, тут былі знойдзеныя трамадол, кланазепам і экстракцыйны опій. Падазроныя таксама сцвярджаюць, што выкарыстоўвалі "дурман" толькі самі. Аднак, які лічаць праваахоўнікі, да спажывання гэтых рэчываў яны прыцягвалі сваіх знаёмых і давалі ім сваё жыллё для спажывання наркотыкаў. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчына з г.п. Целяханы (Івацэвіцкі раён) здымаў кватэру па вул. Яснай у жыхаркі Брэста. Калі ж кватарант з'ехаў, то прыхапіў з сабой кухонную мэблю і мыйку са змяшальнікам
|
|