Найміта білі бітай і рамянём
15.04.2010
—
ЧП
|
У законную сілу ўступіў прыгавор суда Ашмянскага раёна, вынесены мужу з жонкай, жыхарам вёскі Павішні, якіх прызналі вінаватымі ў жорсткім збіванні свайго найміта Анатоля Д. Аб гэтым Тры з паловай гады абмежавання свабоды без накіравання ў выпраўленчую ўстанову атрымаў 39-гадовы Алег Сняжко, яго 35-гадовая жонка Таццяна прыгавораная да паўтара года абмежавання волі. Таццяна Сняжко - кіраўнік калектыўнай фермерскай гаспадаркі, размешчанай у вёсцы Павішні, яе муж - супрацоўнік гэтай гаспадаркі. Як высветлілася ў судзе, 29 лістапада 2009 года Алег з Таццянай жорстка збілі свайго наёмнага рабочага, якога абвінавацілі ў крадзяжы збожжа. Мужчына працаваў у фермерскай гаспадарцы за ежу, спіртныя напоі і адзенне. Рэгулярную зарплату муж з жонкай яму не плацілі, грошы давалі час ад часу. 29 лістапада, абвінаваціўшы Анатоля ў крадзяжы збожжа, Алег з Таццянай не дабіліся ў свайго найміта прызнання. Тады яны шпагатам звязалі яму рукі і прывязалі да слупа. Пасля гэтага Таццяна нанесла Анатолю каля дзесяці ўдараў скураным рамянём. Алег узяў у рукі драўляную біту. Бітай сваю ахвяру ён біў па бёдрах, спіне, галаве. Ад удараў пацярпелы атрымаў закрыты пералом левай лапаткі. З траўмамі Анатоль вымушаны быў звярнуцца ў бальніцу. Медыкі паведамілі пра здарэнне ў міліцыю. Падчас расследавання крымінальнай справы пацярпелы шчыра расказваў пра здзекаванні следчаму. Падрабязна апісаў біту, якой яго збівалі. І раптам у судзе Анатоль змяніў свае паказанні. Казаў, што біла яго толькі Таццяна Сняжко. Скураным рамянём. А цялесныя пашкоджанні драўлянымі палкамі быццам бы нанеслі двое невядомых мужчын. Анатоль сцвярджаў, што абгаварыў Алега, спадзеючыся атрымаць ад сям'і Сняжко грошы як кампенсацыю за нанесеную крыўду. Не прызнаў сваю віну ў збіванні і Алег Сняжко. Па словах Алега, калі жонка біла наёмнага рабочага, яго дома не было. Ездзіў у Валожын. Суд не паверыў ні пацярпеламу, ні абвінавачанаму. Нягледзячы на непрызнанне Алегам віны, яна пацвярджаецца паказаннямі сведкаў і вынікамі праведзенай медыцынскай судовай экспертызы. Паводле заключэння эксперта, скураным рамянём немагчыма пераламаць чалавеку лапатку, да таго ж у матэрыялах крымінальнай справы ёсць важкі доказ - тая самая драўляная біта, якую сам жа Алег выдаў міліцыі. Суд прыняў да ўвагі паказанні Анатоля, якія ён даў на папярэднім расследаванні. І не выключана, што цяпер крымінальная справа будзе ўзбуджана ўжо ў адносінах да Анатоля - за дачу заведама лжывых паказанняў. У сям'і Сняжко чацвёра непаўналетніх дзяцей 2003-2008 гадоў нараджэння. Выносячы прыгавор, суд улічыў таксама і гэтыя абставіны. Свабоды Алега і Таццяны не пазбавілі. Таццяна асуджаная за наўмыснае прычыненне чалавеку болю, якое прывяло да фізічных і псіхічных пакут пацярпелага. Алега пакаралі за прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання, не небяспечнага для жыцця. Акрамя гэтага муж з жонкай кампенсавалі Ашмянскай цэнтральнай раённай бальніцы выдаткі на лячэнне Анатоля. Кампенсацыя была ацэненая ў 920 тысяч 230 рублёў. Абвінавачаныя не сталі абскарджваць прыгавор, і ён уступіў у законную сілу. Андрэй КЛЫШЭВІЧ, намеснік пракурора Ашмянскага раёна. Сяргей ЗЯНЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У законную сілу ўступіў прыгавор суда Ашмянскага раёна, вынесены мужу з жонкай, жыхарам вёскі Павішні, якіх прызналі вінаватымі ў жорсткім збіванні свайго найміта Анатоля Д. |
|