Серыйны аўтазлодзей
20.04.2010
—
ЧП
|
Праваахоўнікамі затрыманы 22-гадовы жыхар сталіцы, які падазраецца ва ўчыненні 19 крадзяжоў аўтамабільных люстэркаў у Партызанскім раёне і 6 — у Першамайскім. Паводле звестак прэс-афіцэра Савецкага РУУС Вольгі Яскевіч, узялі зладзюжку супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага раёна пры сілавой падтрымцы байцоў палка міліцыі спецпрызначэння ГУУС Мінгарвыканкама. Затрымалі аўтазлодзея якраз у той момант, калі ён сустракаўся з перакупшчыкам люстэркаў, які меў намер збыць іх на тэрыторыі Расіі. У затрыманага было канфіскавана 49 лінзаў люстэркаў задняга віду ад аўтамабіляў маркі "Мерседэс". Між іншым, рынкавы кошт люстэркаў складае 200—300 долараў ЗША, а вось злачынца спрабаваў іх прадаць усяго па 20 долараў за камплект. Устанаўліваецца, ці мае ён дачыненне да аналагічных злачынстваў на тэрыторыі іншых раёнаў сталіцы. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваахоўнікамі затрыманы 22-гадовы жыхар сталіцы, які падазраецца ва ўчыненні 19 крадзяжоў аўтамабільных люстэркаў у Партызанскім раёне і 6 — у Першамайскім. |
|