У Мінску затрыманы выкрадальнік аўталюстэркаў, які «працаваў» сталовай лыжкай. 21.by

У Мінску затрыманы выкрадальнік аўталюстэркаў, які «працаваў» сталовай лыжкай

21.04.2010 23:36 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Мінска затрыманы падазроны ў серыі крадзяжоў з аўтамашын. Урон, нанесены аўтаўладальнікам, ацэньваецца прыкладна ў 23 млн. рублёў.

«На справу» зламыснік хадзіў са сталовай лыжкай.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, цяпер 22-гадовы падазроны дае прызнаўчыя паказанні. Паводле яго слоў, са студзеня гэтага года ён учыняў крадзяжы аўталюстэркаў.

Выкрадаў па начах з машын, прыпаркаваных на вуліцах Чарвякова і Новавіленскай, бульвары Шаўчэнкі. Асаблівай папулярнасцю карысталіся BMW серыі Х-5 і Х-6.

Рыначная цана толькі аднаго люстэркавага элемента з такога аўтамабіля складае больш як 200 еўра, а збываліся яны значна танней. Як мяркуюць супрацоўнікі міліцыі, затрыманы мае дачыненне як мінімум да 18 злачынных эпізодаў толькі ў Цэнтральным раёне сталіцы. Датычнасць да аналагічных злачынстваў у іншых раёнах горада правяраецца.

У дачыненні да падазронага распачата справа па ч. 3 арт. 205 КК (крадзеж).


Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Мінска затрыманы падазроны ў серыі крадзяжоў з аўтамашын. Урон, нанесены аўтаўладальнікам, ацэньваецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика