Мільён — за 8 дарожных знакаў. 21.by

Мільён — за 8 дарожных знакаў

22.04.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18-гадовы непрацуючы юнак апоўначы разышоўся не на жарт. Практычна ў цэнтры Гомеля, якраз насупраць будынка абласнога ваенкамата, ён добра пашкодзіў дах прыпыначнага пункта.

Міліцыянеры, якія зафіксавалі вынікі яго "подзвігаў", не маглі не заўважыць стан алкагольнага ап'янення. А 600 тысяч рублёў яму прыйдзецца кампенсаваць прыватнаму прадпрыемству, ва ўласнасці якога знаходзіцца прыдарожнае збудаванне. Тым часам на аўтадарозе Сербавічы — Караблішча, што ў Чачэрскім раёне, невядомы скраў 8 дарожных знакаў і 14 металічных стоек для іх. Калі яго знойдуць, — заплаціць больш за мільён рублёў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18-гадовы непрацуючы юнак апоўначы разышоўся не на жарт. Практычна ў цэнтры Гомеля, якраз насупраць будынка абласнога ваенкамата, ён добра пашкодзіў дах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика