Былых міліцыянераў з Бярозы злавілі на кражы рыбы
22.04.2010 13:06
—
ЧП
|
Асуджаны два былыя супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС і індывідуальны прадпрымальнік, якія спрабавалі выкрасці амаль паўтоны рыбы з рыбгасу "Сялец".
Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, прапаршчык і старшы сяржант міліцыі, а таксама мясцовы прадпрымальнік былі затрыманыя 7 кастрычніка 2009 года ў Бярозаўскім раёне на тэрыторыі рыбгасу падчас пагрузкі рыбы ў аўтамабіль. Рыба была ўпакаваная ў мяшкі адным з работнікаў рыбгасу. Усяго злачынцы спрабавалі выкрасці 476 кг рыбы на суму звыш за 2,2 млн рублёў і былі затрыманыя супрацоўнікамі УУС і прыродаахоўных органаў. Прыгаворам суда Бярозаўскага раёна ад 23 сакавіка 2010 года ўсе трое прызнаныя вінаватымі ў замаху на крадзеж па папярэдняй змове групай асоб (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса), кожнаму прызначана пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на шэсць месяцаў. Адзін з выкрадальнікаў (1970 года нараджэння) працаваў міліцыянерам-дзяжурным ізалятара часовага ўтрымання Бярозаўскага РАУС, другі (1978 года нараджэння) - міліцыянерам-канваірам канвойнага падраздзялення гэтага ж ізалятара. Прапаршчык і старшы сяржант з органаў міліцыі звольненыя па дыскрэдытуючых падставах. У групе з імі спрабаваў учыніць крадзеж грамадзянін Расіі 1984 года нараджэння - індывідуальны прадпрымальнік, які жыве ў Бярозе. Асуджаныя прыгавор не абскардзілі, і ён набыў законную моц. Паводле слоў Дзмітрук, у сувязі з тым, што работнік рыбгасу, які падрыхтаваў рыбу для крадзяжу, скрываўся і знаходзіўся ў вышуку, крымінальная справа ў дачыненні да яго выдзеленая ў асобную вытворчасць. Цяпер ён затрыманы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асуджаны два былыя супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС і індывідуальны прадпрымальнік, якія спрабавалі выкрасці амаль паўтоны рыбы з рыбгасу "Сялец". Як паведаміла... |
|