Школьнік дапамог затрымаць хакера. 21.by

Школьнік дапамог затрымаць хакера

23.04.2010 19:20 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Смешна скончылася спроба 24-гадовага цесляра з Докшыцаў зрабіць кар’еру хакера паралельна з асноўнай працай. Мужчыну «здаў» міліцыі 14-гадовы школьнік з Магілёва.

Падлетак зразумеў, адкуль на яго кампутары з’явіўся вірус, і размясціў інфармацыю пра нядобрасумленнага карыстальніку ў Сеціве. Прачыталі інфу не толькі патэнцыяльныя ахвяры хакера, але і супрацоўнікі аддзела па барацьбе са злачыннасцю ў сферы высокіх тэхналогій.

Як высветлілася, гэта была першая спроба цесляра зрабіць шкодную праграму. З яе дапамогай ён атрымаў доступ да двух дзесяткаў камп’ютараў па ўсёй краіне, але скарыстаць інфармацыю не паспеў або проста не прыдумаў, што з ёй рабіць.

З хакера спагналі больш за 10 мільёнаў штрафу, а магілёўскі школьнік атрымаў падзяку ад міліцыі.


Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Смешна скончылася спроба 24-гадовага цесляра з Докшыцаў зрабіць кар’еру хакера паралельна з асноўнай працай. Мужчыну «здаў» міліцыі 14-гадовы школьнік з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика