Небяспечныя экспанаты. 21.by

Небяспечныя экспанаты

27.04.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас праверкі музея баявой славы Лунненскай сярэдняй школы імя Героя Савецкага Саюза І. Шарамета ў Мастоўскім раёне супрацоўнікі УКДБ па Гродзенскай вобласці выявілі 10 авіяцыйных бомбаў, 5 артылерыйскіх снарадаў, мінамётную і супрацьтанкавую міны, 3 узрывальнікі да артылерыйскіх снарадаў, 7 ручных гранат, 7 патронаў да стралковай зброі, а таксама кулямёты "Максім" і "ШКАС".

Боепрыпасы, якія доўгі час экспанаваліся ў школе, прызнаны выбухованебяспечнымі прадметамі. Групай размініравання яны вывезены на вайсковы палігон і знішчаны. Згодна з заключэннем спецыялістаў, утрыманне выбуховых рэчываў у боепрыпасах складала каля 15 кілаграмаў у тратылавым эквіваленце.

Нягледзячы на тлумачальную працу, у музейных экспазіцыях асобных навучальных устаноў па-ранейшаму знаходзяцца баявыя сродкі паражэння перыяду Вялікай Айчыннай вайны, у дачыненні якіх не праведзены спецыяльныя даследаванні іх бяспекі. Гэта стварае пагрозу для ўзнікнення надзвычайных сітуацый, папярэджвае прэс-служба УКДБ па Гродзенскай вобласці.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Згубіла бабульку грэлка Трагічнае здарэнне мела месца ў прыватным доме на сталічнай вуліцы Куляшова, дзе загінула 97-гадовая пенсіянерка.

Як паведаміў карэспандэнту "Звязды" старшы памочнік пракурора горада Мінска Сяргей Балашаў, прыватны дом быў падзелены на дзве паловы, у адной з якіх пражывала бабуля, у другой — яе брат з сям'ёй. Каля паловы чацвёртай ночы апошні прачнуўся ад задымлення, і на месца здарэння былі выкліканыя супрацоўнікі МНС. На жаль, старую выратаваць не ўдалося — яна загінула. Як мяркуецца, загаранне адбылося ад электрагрэлкі, якую бабулька паклала ў ложак, каб сагрэцца. Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Заводскага раёна.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас праверкі музея баявой славы Лунненскай сярэдняй школы імя Героя Савецкага Саюза І. Шарамета ў Мастоўскім раёне супрацоўнікі УКДБ па Гродзенскай вобласці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика