Украінскі міліцыянт застрэліў беларускага гангстэра
02.05.2010 20:24
—
ЧП
|
Супрацоўнік міліцыі 1 Мая застрэліў замежніка, які спрабаваў абрабаваць ювелірны магазін "Залатое Руно" ў горадзе Крывы рог (Днепрапятроўская вобласць). Пра гэта паведамляе У 9.40 у краме спрацавала "трывожная кнопка", нарад міліцыі прыбыў на месца і выявіў, што ў краме разбітыя вітрыны, а прадавец звязаны скотчам. У гэты час двое невядомых спрабавалі выйсці з крамы, пры гэтым адзін з іх паспрабаваў выхапіць табельную зброю ў супрацоўніка міліцыі. Пасля папярэджвальных стрэлаў міліцыянт стрэліў нападніку ў грудзі, а другі рабаўнік здолеў уцячы. Паранены памёр праз паўтары гадзіны ў шпіталі, прымяненне зброі міліцыянтам прызнанае апраўданым. Высветлілася, што за 10 хвілін да спрацоўвання "трывожнай кнопкі" гэтыя двое мужчын зайшлі ў краму і, пагражаючы фізічнай расправай, звязалі прадаўшчыцу, якая паспела націснуць кнопку сігналізацыі, скотчам, разбілі стэлажы і сабралі ювелірныя вырабы, хоць вынесці іх ім усё-такі не ўдалося. У кішэні параненага міліцыянты знайшлі ключы ад мікрааўтобуса Mercedes-Benz Sprinter, які знаходзіўся непадалёк, з беларускімі нумарамі. У ім былі знойдзеныя два мабільныя тэлефоны, пашпарт загінуўшага -- грамадзяніна Беларусі 1961 года нараджэння, і тэхпашпарт, выпісаны, як мяркуецца, на другога нападніка, які з"яўляецца або аднафамільцам, або сваяком загінуўшага. Цяпер таго другога шукаюць. Таксама міліцыя правярае, як мікрааўтобус і двое рабаўнікоў з Беларусі трапілі ва Украіну, і ці на законных падставах там знаходзіліся. СМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнік міліцыі 1 Мая застрэліў замежніка, які спрабаваў абрабаваць ювелірны магазін "Залатое Руно" ў горадзе Крывы рог (Днепрапятроўская вобласць).Пра гэта... |
|