Памерла васьмімесячная дзяўчынка. 21.by

Памерла васьмімесячная дзяўчынка

03.05.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У адной з вёсак Краснен­ска­га сельсавета 21 кра­са­віка памерла васьмі­месячная дзяўчынка. Цела знайшоў яе 18-гадовы брат. На кухні на канапе ён убачыў сястру, на якой ляжаў бацька.

Маці памерлай знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку, але ў гэты дзень чамусьці пайшла на працу. Хлопец дастаў сястру з-пад бацькі, перанёс яе ў пакой. Дзяўчынка ўжо не дыхала.

На месца здарэння выязджаў начальнік маладзечанскай міліцыі, оперупаўнаважаны і памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Яўгенія Бацян. У інтэрв’ю “РГ” Яўгенія ра­сказала: бацька дзіцяці быў у стане моцнага алкагольнага ап’янення. Для таго, каб мужчына працверазеў і даў паказанні, яго прыйшлося везці ў райаддзел міліцыі.

Памерлую аната­мі­равалі, правялі медыцынскую судовую экспертызу. Першапачатковая версія, паводле якой дзяўчынку выпадкова задушыў п’яны бацька, не пацвердзілася. На целе не было прыкмет гвалтоўнай смерці. Абследавалі цела вельмі ўважліва. Алкаголю ў крыві не было, дзіця не атруцілася чадам ці газам, яго не задушылі.

Цяпер прызначаная гісталагічная экспертыза ў Мінску. Яе вынікі будуць вядомыя прыкладна праз 20 дзён. Гістолагі павінны назваць дакладную прычыну смерці. Маладзечанскі медсудэксперт Ірэна Сяліцкая мяркуе, што гэта быў так званы сіндром раптоўнай смерці. Гэта значыць, што бацька мог упасці ўжо на нежывую дачку. Але гэта толькі меркаванне. Трэба дачакацца вынікаў гісталагічнай экспертызы.

У красавіку гэта ўжо другі выпадак смерці маленькага дзіцяці ў Маладзечанскім раёне. На пачатку месяца памёр трохмесячны хлопчык. Тады эксперты паставілі менавіта такі дыягназ – сіндром раптоўнай смерці.

Сяргей ЗЯНЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адной з вёсак Краснен
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика