Вожык прывёў да гібелі дзяўчыны ў ДТЗ. 21.by

Вожык прывёў да гібелі дзяўчыны ў ДТЗ

03.05.2010 10:23 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра транічны выпадак паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў.

Інцыдэнт адбыўся ўначы на аўтадарозе Маладзечна — Валожын паблізу вёскі Палачаны. Па трасе на легкавым аўтамабілі ехала дзяўчына 1991 года нараджэння, якая зусім нядаўна атрымала правы кіроўцы.

Раптам на дарозе з’явіўся вожык.

Дзяўчына хацела ўнікнуць наезду на яго і рэзка затармазіла. У выніку машына з’ехала ў кювет і перакулілася, а пасажырка — равесніца дзяўчыны — загінула.

Як адзначылі ў ДАІ, адна з прычын трагедыі — адсутнасць досведу ў кіроўцы. Магчыма, калі б яна паспрабавала аб’ехаць жывёлу, усё б скончылася шчасліва.


Васіль Малашэнкаў, БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпадак здарыўся ў Маладзечанскім раёне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика