Прадпрымальны аўтааматар. 21.by

Прадпрымальны аўтааматар

07.05.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб атрымаць грошы па страхоўцы, мінчанін інсцэніраваў крадзеж люстэркаў

"Выкрутасы" 37-гадовага мужчыны са страхоўкай (а яго машына была застрахаваная па сістэме КАСКА) раскрылі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС. Паводле звестак прэс-афіцэра Фрунзенскага РУУС Алы Галубовіч, у ліпені мінулага года гэты мінчанін звярнуўся ў міліцыю з заявай аб крадзяжы з яго аўто лінзаў люстэркаў задняга віду. Па гэтым факце была заведзеная крымінальная справа, аднак, як выявілася цяпер, насамрэч ніхто тады не замахваўся на маёмасць уяўнага пацярпелага — ён сам зняў люстэркавыя элементы.

А пазней, у лістападзе, невядомы злодзей з гэтай машыны сапраўды выкраў лінзы задняга віду. "Прадпрымальны" ж гаспадар машыны да прыезду праваахоўнікаў скруціў і карпусы люстэркаў.

Такім чынам, яму ўдалося за два страхавыя выпадкі атрымаць тры мільёны рублёў.

У адносінах да махляра заведзеныя крымінальныя справы.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб атрымаць грошы па страхоўцы, мінчанін інсцэніраваў крадзеж люстэркаў "Выкрутасы" 37-гадовага мужчыны са страхоўкай (а яго машына была застрахаваная па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика