І зноў лекарка.... 21.by

І зноў лекарка...

08.05.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зламысніца пад выглядам лекаркі пранікла ў кватэру 60-гадовай мінчанкі і выкрала 5 400 000 рублёў.

Як расказала прэс-афіцэр Савецкага РУУС Вольга Яскевіч, да пацярпелай, якая пражывае ў доме на вуліцы Цнянскай, наведаліся незнаёмка цыганскай нацыянальнасці з дзіцем. Назваўшыся лекаркай, зламысніца пачала запэўніваць, што на гаспадыню кватэру наведзена псота, а яна, таленавітая варажбітка, можа лёгка пазбавіць ад такой напасці. Пакуль пацярпелая хадзіла па шклянку вады для лекаркі, зламысніца з дзіцем уцяклі. Пенсіянерка выявіла знікненне кашалька з грашыма і паспяшалася звярнуцца па дапамогу ў праваахоўныя органы. Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Савецкага РУУС заведзена крымінальная справа па артыкуле 205, ч. 2 КК, якая прадугледжвае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Супрацоўнікі міліцыі раяць грамадзянам не ўпускаць у дом незнаёмых людзей, ва ўсіх візіцёраў патрабаваць дакументы. Калі ж незнаёмцы праяўляюць настойлівасць, неабходна звярнуцца па дапамогу па нумары 102.

Вераніка ЛЕБЕДЗЕВА, "Мінск—Навіны".

"Прадпрымальны" аўтааматар

Каб атрымаць грошы па страхоўцы, мінчанін інсцэніраваў крадзеж люстэркаў

"Выкрутасы" 37-гадовага мужчыны са страхоўкай (а яго машына была застрахаваная па сістэме КАСКА) раскрылі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС. Паводле звестак прэс-афіцэра Фрунзенскага РУУС Алы Галубовіч, у ліпені мінулага года гэты мінчанін звярнуўся ў міліцыю з заявай аб крадзяжы з яго аўто лінзаў люстэркаў задняга віду. Па гэтым факце была заведзеная крымінальная справа, аднак, як выявілася цяпер, насамрэч ніхто тады не замахваўся на маёмасць уяўнага пацярпелага — ён сам зняў люстэркавыя элементы. А пазней, у лістападзе, невядомы злодзей з гэтай машыны сапраўды выкраў лінзы задняга віду. "Прадпрымальны" ж гаспадар машыны да прыезду праваахоўнікаў скруціў і карпусы люстэркаў. Такім чынам, яму ўдалося за два страхавыя выпадкі атрымаць тры мільёны рублёў. У адносінах да махляра заведзеныя крымінальныя справы.

Ігар ГРЫШЫН.

Не дала разводу і... У г. Косаве (Івацэвіцкі раён) у міліцыю звярнулася жанчына і заявіла, што знікла яе 30-гадовая сястра — яна не начавала дома.

Аператыўнікі дапыталі мужа зніклай і той прызнаўся, што вечарам 2 мая ён задушыў жонку ў аўтамашыне, а затым вывез за горад, прывязаў да мёртвай груз і ўтапіў яе ў меліярацыйным канале.

Забойца свой учынак растлумачыў тым, што жонка не давала згоды на развод і ў сям'і не сціхалі скандалы. Нябожчыцу дасталі з вады, судмедэкспертыза зробіць свае высновы. Затрыманы ўжо мае судзімасць за незаконнае захаванне боепрыпасаў (патронаў).

Нахуліганіў

На чыгуначным пераходзе каля г. Высокае нехта пашкодзіў сігналізацыю, 4 святлафоры і 3 дарожныя знакі. Супрацоўнікі Камянецкага РАУС выйшлі на 26-гадовага беспрацоўнага з Высокага, на якога і завялі крымінальную справу.

Сымон Свістуновіч.

Дырэктар абяцаў машыны... У Віцебску заведзена крымінальная справа ў адносінах да 34-гадовага дырэктара фірмы.

Ён падазраецца ў тым, што на даверлівасці 15 чалавек зарабіў больш за 237 мільёнаў рублёў: паабяцаў ім даставіць з Германіі легкавыя аўто, ды не зрабіў гэтага. А грошы ўзяў.

А другога дырэктара, жыхара Віцебска, супрацоўнікі падраздзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі "злавілі" на тым, што на працягу ажно чатырох гадоў не браў або паніжаў плату за арэнду памяшканняў. У выніку гэтага прычыніў дзяржаве страту на суму болей за 41,1 мільёна рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зламысніца пад выглядам лекаркі пранікла ў кватэру 60-гадовай мінчанкі і выкрала 5 400 000 рублёў. Як расказала прэс-афіцэр Савецкага РУУС Вольга Яскевіч, да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика