Дырэктар ДК у Воранаўскім раёне незаконна прадала рарытэтны раяль. 21.by

Дырэктар ДК у Воранаўскім раёне незаконна прадала рарытэтны раяль

11.05.2010 10:33 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Воранаўскім РАУС распачата справа па ч. 3 арт 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да дырэктара аднаго з сельскіх дамоў культуры.

Як паведаміў супрацоўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў, дзяўчына вырашыла палепшыць сваё фінансавае становішча, прадаўшы казённы раяль, балансавы кошт якога складаў каля 10 млн. рублёў.

Уступіўшы ў змову са сваім знаёмым, індывідуальным прадпрымальнікам па рамонце музычных інструментаў, яна ўчыніла крадзеж канцэртнага раяля ручной зборкі «Блютнер» 1965 года выпуску. Раяль быў выпушчаны ў Германіі і з"яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Знайшоўшы пакупніка, дырэктар папрасіла бізнесмена зрабіць даведку аб няспраўнасці раяля. У заключэнні было напісана, што рамонту ён не падлягае, а значыць, яго можна спісаць. Але дырэктару не хапіла цярпення — інструмент разабралі і вынеслі з Дома культуры.

Пакупнік заплаціў за раяль 8 тыс. даляраў і, паводле папярэдняй інфармацыі, тут жа змясціў аб"яву ў інтэрнеце з прапановай аб продажы музычнага інструмента за 150 тыс. даляраў.

Адсутнасць абавязковага акта спісання раяля зацікавіла службовых асоб аддзела культуры Воранаўскага райвыканкама, якія і звярнуліся ў міліцыю. Дырэктар паспрабавала прадставіць дакумент, але ўжо было позна.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Воранаўскім РАУС распачата справа па ч. 3 арт 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да дырэктара аднаго з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика