9 мая ў Гродне парашутыст прызямліўся на людзей — пацярпела дзіця. 21.by

9 мая ў Гродне парашутыст прызямліўся на людзей — пацярпела дзіця

12.05.2010 13:53 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота mb2010.ru

9 мая ў Гродне на плошчы Леніна ў рамках святкавання 65-годдзя Перамогі адбываліся паказальныя выступленні ўдзельнікаў гродзенскага аэраклуба.

Ад парашутыстаў патрабавалася дакладнае прызямленне на невялікім лапіку плошчы. Людзей сабралася шмат, усё ішло згодна плану, спартоўцы акуратна спускаліся ў цэнтр агароджанай пляцоўкі. Нечакана аднаго з парашутыстаў пацягнула ў бок, прызямліўся ён ужо, на жаль, на галовы людзей.

У выніку траўмы атрымала маленькая дзяўчынка, яе бацька і сам спартовец. На шчасце, ужо ў аўторак дзяўчынка была выпісаная з бальніцы.

Зараз па факце няшчаснага выпадку праводзіцца праверка. Законам здарэнне трактуецца як прычыненне цялесных пашкоджанняў па неасцярожнасці. У гродзенскім аэраклубе, які і арганізоўваў паказальныя выступленні парашутыстаў, ад каментароў адмовіліся. Там толькі адзначылі, што спартовец, які ўпаў на людзей, мае вялікі вопыт — больш за тысячу скачкоў з парашутам.


Паводле «Гродзенскай праўды»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарылася гэта ў часе паказальных выступленняў парашутыстаў мясцовага аэраклуба.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика