Чырвоныя ландышы. 21.by

Чырвоныя ландышы

14.05.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

9 мая супрацоўнікі Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Андрэй Каляскін і Андрэй Сідаровіч падчас патрулявання раёна атрымалі па канале радыёсувязі інфармацыю, што ў лесапасадцы непадалёк ад вуліцы Мінскай невядомы нанёс чалавеку нажавыя раненні і з'ехаў на веласіпедзе.

Пацярпеламу аказалі першую дапамогу і ён расказаў, што здарылася. Высветлілася, што ён проста заўважыў мужчыну, які зрываў ландышы: маўляў, нельга нішчыць кветкі, якія занесены ў Чырвоную кнігу. Адказам на заўвагу стаў удар нажом у жывот.

Літаральна праз дзесяць хвілін гэты чалавек быў затрыманы. Ён спакойна ехаў на веласіпедзе па вуліцы, і пры ім былі знойдзены кухонны нож са слядамі крыві і... ландышы.

Алена Казлова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 мая супрацоўнікі Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Андрэй Каляскін і Андрэй Сідаровіч падчас патрулявання раёна атрымалі па канале радыёсувязі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика