16 цялят загінулі пад цягніком
14.05.2010
—
ЧП
|
Статак цялят у 115 галоў вырваўся ўначы з загона, які належыць сельскагаспадарчаму кааператыву "Агра-Слабада" ААТ "Петрыкаўскі аграсэрвіс". Яшчэ 69 маладых жывёлін змог утрымаць за агароджай вартаўнік. Жывёлы, якія ўтрымліваліся ў 2,5 км ад чыгункі, пабеглі ў бок вёскі Слабада. 16 цялятак трапілі пад таварняк Калінкавічы—Лунінец. Састаў, як і чыгуначнае палатно, ад сутыкнення са статкам не пацярпеў і паехаў далей. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Вырашыў пакупацца...Беспрацоўны з Баранавічаў вырашыў пакупацца ў Свяцілаўскім возеры. Што прымусіла 54-гадовага мужчыну лезці ў яшчэ халодную ваду невядома, але небарака ўтапіўся. Сымон Свістуновіч. Касірка "кінула" бальніцуКасірка Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы абвінавачваецца ў крадзяжы 16,3 мільёна рублёў. Работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці сумесна з супрацоўнікамі Упраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў камітэта вызначылі, што парадак аплаты за аказанне медыка-сацыяльнай дапамогі, якая практыкуецца ва ўстановах аховы здароўя і тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнай абароны, часам стварае ўмовы для крадзяжоў сродкаў. У прыватнасці, у "Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы" выяўлены крадзеж сродкаў грамадзян, прызначаных для кампенсацыі выдаткаў за аказаную медыка-сацыяльную дапамогу. Пенсіянеры і нават паштальёны, якія прыносілі пенсію ў бальніцу пенсіянерам, аддавалі грошы касіру, але яна не забяспечвала апрыходаванне іх у поўным памеры ў касу ўстановы. Пры гэтым касір прымала грашовыя сродкі без даверанасцяў пенсіянераў на атрыманне іх пенсій. Пасылкі, грашовыя пераводы і пенсіі ў аддзяленні паштовай сувязі атрымліваліся касірам ад імя юрыдычнай асобы, па даверанасці, выдадзенай загадчыкам раённай бальніцы, які не меў права на афармленне такога роду дакументаў. Такую даверанасць меў права выдаць толькі галоўны ўрач бальніцы. Праверкай вызначана, што ў 2008—2009 гадах касірам было атрымана наяўных грашовых сродкаў у якасці аплаты за аказанне платнай медыка-сацыяльнай дапамогі на агульную суму 61,7 мільёна рублёў. А на рахунак Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы было залічана толькі 45,4 мільёна... Аляксандр ПУКШАНСКІ. Іншаземны кавалер абакраў мінчанкуЁн прадставіўся жанчыне высокапастаўленым дыпламатам і цішком браў яе грошы, адкладзеныя ў патаемным месцы. Нечаканае шчасце ў выглядзе іншаземца "прываліла" 32-гадовай жыхарцы сталіцы: калі б тая ведала, у што выльецца гэтае знаёмства праз інтэрнэт, мабыць, бегла б ад кавалера як мага далей. Тым не менш, напачатку 26-гадовы мужчына у вачах жанчыны склаў прыемнае ўражанне. Паводле звестак прэс-афіцэра Маскоўскага РУУС Таццяны Грыб, ён назваўся новай знаёмай высокапастаўленым дыпламатам, да таго ж уладальнікам сеткі рэстаранаў, хоць па праўдзе нідзе не працаваў, а вольны час праводзіў у камп'ютарным клубе і меў від на жыхарства ў нашай краіне. Аднак, пусціўшы пыл у вочы, прайдзісвет стаў жаданым госцем у беларускі і нават заставаўся начаваць ў яе кватэры, калі гаспадыні не было дома. Ацверазенне ж да пацярпелай прыйшло тады, калі ёй спатрэбіліся грошы на рамонт аўтамабіля: на сваё здзіўленне, у схованцы жанчына не далічылася 700 долараў ЗША і 250 тысяч рублёў. Калі ж яна запыталася ў свайго каханага, ці мае той дачыненне да прапажы, той запэўніў, што не чапаў тых грошай. Праўда, пасля той размовы ён раптоўна знік. А пацярпелая звярнулася па дапамогу ў міліцыю, якая падчас расследавання раскрылі ёй вочы на тое, што адбылося насамрэч. Як высветлілася, кавалер на працягу тыдня цішком браў у сваёй сяброўкі са схованкі штодня па 100 долараў і на гэтыя грошы вадзіў яе ў рэстараны, а таксама траціў на сябе. Затрымалі ж хітруна ў камп'ютарным клубе, дзе ён, не выключана, шукаў чарговую ахвяру. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Статак цялят у 115 галоў вырваўся ўначы з загона, які належыць сельскагаспадарчаму кааператыву "Агра-Слабада" ААТ "Петрыкаўскі аграсэрвіс". Яшчэ 69 маладых...
|
|