Хуліган, які справіў пільніцу на чужую машыну, прысуджаны да году выпраўленчых работ
17.05.2010 17:39
—
ЧП
|
Да года папраўчых работ з утрыманнем 10% заробку асуджаны судом Заводскага раёна Мінска хуліган, які справіў пільніцу на чужую машыну.
Інцыдэнт адбыўся пры канцы мінулага снежня ў двары дома на вуліцы Сяліцкага. У міліцыю звярнулася маладая жанчына з просьбай прыцягнуць да адказнасці нецвярозага мужчыну, які спраўляў натуральную патрэбу на ейны аўтамабіль. Яна спачатку спрабавала сама спыніць хулігана, але ў адказ атрымала грубыя абразы і ўдар кулаком у твар.Усё адбывалася на вачах у шасцігадовай дачкі. Пасля затрымання 35‑гадовага раней судзімага мінчука, у дачыненні яго Заводскім РУУС была заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства). У судзе абвінавачваны сваю віну не прызнаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да года папраўчых работ з утрыманнем 10% заробку асуджаны судом Заводскага раёна Мінска хуліган, які справіў пільніцу на чужую машыну. Інцыдэнт адбыўся пры канцы... |
|