Масавая бойка ў Слуцку + фота і відэа
20.05.2010 13:00
—
ЧП
|
У сераду, 19 мая, у Слуцку ў раёне гарадскога парку і дзіцячай мастацкай школы адбылася масавая бойка. Па словах відавочцаў, верагодна, мела месца сутыкненне балельшчыкаў футбольных каманд «Слуцкцукар» і «Маладзечна». У момант, калі адбылася бойка, ішоў першы тайм матча паміж гэтымі камандамі (прыкладна ў 18.35). У бойцы, якая доўжылася пару хвілін, з абодвух бакоў удзельнічалі больш за сотню маладых людзей. Бойка магла мець цяжкія наступствы, аднак гэтаму перашкодзілі аператыўныя і зладжаныя дзеянні супрацоўнікаў Слуцкай міліцыі. Пасля здарэння міліцыя ва ўзмоцненым рэжыме патрулявала вуліцы горада, каб прадухіліць новыя сутыкненні. Відавочцамі здарэння сталі больш двух дзесяткаў выпадковых мінакоў. ![]() Выпадковыя мінакі ўцякаюць ад раз"юшаных маладзёнаў. ![]() Начальнік Слуцкага РАУС Сяргей Цішкевіч (у форме) апынуўся між двух агнёў. ![]() Падаспеў патруль міліцыі... ![]() ![]() І заўзятары пабеглі. ![]() Уцяклі не ўсе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па словах відавочцаў, адносіны высвятлялі заўзятары футбольных клубаў «Слуцкцукар» і «Маладзечна». У бойцы ўдзельнічалі больш за сотню маладых людзей. |
|