Працэс афармлення аўто паскорыў... хабар
21.05.2010
—
ЧП
|
Былы галоўны інспектар Маладзечанскага пункта мытнага афармлення Мінскай рэгіянальнай мытні, жыхар Маладзечна, падазраецца ў хабарніцтве. Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, праваахоўнікамі ў ходзе расследавання крымінальнай справы было ўстаноўлена, што гэты грамадзянін, калі працаваў на згаданай пасадзе, з 1 лістапада 2007 года па 10 снежня 2008 года атрымаў ад індывідуальнага прадпрымальніка хабар у памеры 3360 долараў ЗША: апошні такім чынам выказаў "падзяку" за бесперашкодны і паскораны працэс афармлення 112 аўтамабіляў. Па гэтым факце пракуратурай Мінскай вобласці заведзена крымінальная справа, а што датычыцца падазронага, то ён арыштаваны за злачынства, учыненае раней. Ігар ГРЫШЫН. Затрымалі праз 7 гадоўУ 2003 годзе да 85-гадовай пенсіянеркі з в. Капані Баранавіцкага раёна вечарам залезлі два рабаўнікі. Яны вырвалі прабой у дзвярах і нечакана з'явіліся перад перапалоханай жанчынай. Злачынцы сталі патрабаваць грошы. Калі пенсіянерка аддала сваю пенсію — 120 тысяч рублёў, то рабаўнікі не супакоіліся і забралі яшчэ 3 тысячы еўра, якія жанчына атрымала як вязень фашысцкага канцлагера. Супрацоўнікі міліцыі выйшлі на след рабаўнікоў праз сем гадоў і затрымалі двух жыхароў Брэста і Баранавічаў у маі гэтага года. Праўда, пенсіянерка ўжо памерла два гады таму. І флікеры былі...Уначы на аўтамагістралі Брэст—Мінск побач з вёскай Патрыкі Кобрынскага раёна на жыхара Кобрына, які рухаўся па праезнай паласе дарогі, наехаў "Фальксваген". Пешаход загінуў на месцы. На адзенні загінулага былі святлоадбівальныя элементы. Сымон Свістуновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы галоўны інспектар Маладзечанскага пункта мытнага афармлення Мінскай рэгіянальнай мытні, жыхар Маладзечна, падазраецца ў хабарніцтве. Як паведамілі...
|
|