Ваш сын у абхазскім палоне...
21.05.2010
—
ЧП
|
Злодзей спрабаваў зарабіць на горы бацькоў, старэйшы сын якіх яшчэ ў 2001 годзе паехаў на заробкі ў Расію і знік. Як паведаміў "Звяздзе" намеснік пракурора Глыбоцкага раёна Ігар Валынец, 32-гадовы раней неаднаразова судзімы ведаў, што доўгія гады шукаюць чалавека. На жаль, месцазнаходжанне зніклага ўстанавіць не ўдаецца. А тут такая нечаканая "радасць" для бацькоў. Аферыст, якіх раней муж і жонка не ведалі, прыйшоў да іх у госці. Маўляў, я — ад вашага сына... За чаем, якім пажылыя гаспадары дома частавалі злодзея, незнаёмец пачаў расказваць, што ён разам з іх сынам знаходзіўся ў абхазскім палоне. Быццам бы ён цудам вызваліўся, і, каб вярнуўся дамоў іх сын, трэба перадаць 220 долараў. У пацвярджэнне свайго расказу аферыст паказаў нават запіску, якую быццам напісаў сын. На лісце была і просьба перадаць ягонаму сябру названую суму грошай. Верагодна, муж і жонка і не звярнулі ўвагі на тое, што тэкст напісаны не рукой сына. Перачытвалі запіску, слухалі пра цяжкасці ў палоне. Гаспадары цікавіліся ўсім, нават дробязямі. І гэта, відаць, пачало нерваваць іх госця. І ён, як кажуць, "пракалоўся" на гэтых самых дробязях. Гаспадар кватэры, які, дарэчы, больш за трыццаць гадоў адпрацаваў народным засядацелем суда, выклікаў міліцыю. Злодзея затрымалі. Ён прызнаны вінаватым у замаху на ўчыненне махлярства і прыгавораны да 2 гадоў і 1 месяца ў калоніі строгага рэжыму. Аляксандр ПУКШАНСКІ. У наркадзялкоў — 30 кг амфетаміну...У адной з вёсак Рэчыцкага раёна праваахоўнікі затрымалі двух 32-гадовых арганізатараў падпольнага вырабу наркотыкаў, якіх заспелі якраз у момант "працы": у бацькоўскім доме аднаго з іх — грамадзяніна Расіі, які мае від на жыхарства ў нашай краіне, яны "варажылі" над дурманам. У падпольнай лабараторыі аператыўнікі знайшлі і канфіскавалі заводскае лабараторнае абсталяванне, неабходныя прэкурсоры і хімічныя рэактывы, больш за 30 кілаграмаў сінтэзаванага амфетаміну, 980 таблетак, якія ўтрымліваюць у сваім складзе псіхатропныя рэчывы, і 44 грамы гашышу. Па гэтым факце следства працягваецца, устанаўліваюцца магчымыя саўдзельнікі затрыманых і змешчаных у ізалятар часовага ўтрымання наркадзялкоў. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Злодзей спрабаваў зарабіць на горы бацькоў, старэйшы сын якіх яшчэ ў 2001 годзе паехаў на заробкі ў Расію і знік. Як паведаміў "Звяздзе" намеснік пракурора...
|
|