Дэпутат сельсавета падазраецца ў крадзяжы ў буйным памеры
21.05.2010 15:23
—
ЧП
|
Пракуратурай Гродзенскага раёна распачата справа па ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў буйным памеры) у дачыненні да 38‑гадовай жыхаркі вёскі Копцеўка.
Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, дэпутат мясцовага сельсавета падазраецца ў тым, што, працуючы загадчыцай дзіцячага садка, учыніла крадзеж 20 млн. рублёў. Крымінальная справа распачата па матэрыялах упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Гродзенскага аблвыканкама. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратурай Гродзенскага раёна распачата справа па ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў буйным...
|
|