Крадзёж з манастырскага сейфа. 21.by

Крадзёж з манастырскага сейфа

25.05.2010 14:24 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З сейфа ў Доме паломнікаў Свята‑Елісавецінскага манастыра пад Мінскам выкрадзена буйная сума грошай з сейфа.

Мінскім РУУС распачата справа па ч. 3 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж у буйным памеры) па факце выкрадання грошай з Дома паломнікаў Свята‑Елісавецінскага манастыра ў вёсцы Цнянка пад Мінскам.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама, пра крадзеж у міліцыю заявіла манашка 24 мая, а само злачынства было ўчынена вечарам 21 мая.

Невядомы падабраў ключ, пранік у Дом паломнікаў, дзе з сейфа выкраў 20 млн. рублёў, 1 тыс. даляраў, 1.920 еўра і 800 польскіх злотых.


Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З сейфа ў Доме паломнікаў Свята‑Елісавецінскага манастыра пад Мінскам выкрадзена буйная сума грошай з сейфа. Мінскім РУУС распачата справа па ч. 3 арт. 205...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика