Хаваўся за чужым іменем
26.05.2010
—
ЧП
|
Махляр для афер выкарыстоўваў пашпарт нябожчыка. З дапамогай пашпарту з анкетнымі звесткамі на імя чалавека, які памёр, 41-гадовы раней судзімы непрацуючы мінчанін завалодаў вялікімі грашыма, падманваючы людзей. паводле звестак прэс-афіцэра Савецкага РУУС Вольгі Яскевіч, у кастрычніку мінулага года хітруну ўдалося "кінуць" свайго кліента, які разлічваў на дапамогу ў набыцці аўтамабіля. Даверыўшы зламысніку, які схаваўся за чужым іменем і абяцаў прыгнаць машыну, пацярпелы страціў 9 тысяч долараў ЗША. А месяцам раней па падробленых дакументах было аформлена камерцыйнае прадпрыемства, кіраўніком якога стаў гэты падазроны. Яго фірма заключыла некалькі дагавораў на набыццё харчовых тавараў, аднак ні тавар, ні грошы ва ўказаныя ў дакументах тэрміны не вярталіся. На цяперашні час у матэрыялах крымінальнай справы згадваецца сума ў 32 мільёны "прыхватызаваных" рублёў. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Махляр для афер выкарыстоўваў пашпарт нябожчыка. З дапамогай пашпарту з анкетнымі звесткамі на імя чалавека, які памёр, 41-гадовы раней судзімы непрацуючы мінчанін...
|
|