Жыхар Баранавічаў парваў кашулю міліцыянту і кінуўся на яго з кулакамі
26.05.2010 12:12
—
ЧП
|
Здарэнне адбылося ў вёсцы Русіны, куды прыехаў гараджанін да сваёй знаёмай.
Там «госць» учыніў такую сварку, што суседзі выклікалі ўчастковага. Міліцыянт, які не мог трапіць у кватэру, з якой даносіліся крыкі жанчыны, выламаў дзверы. Ужо там, у вёсцы, парушальнік хацеў ударыць стража парадку па твары, але той хутка «супакоіў» яго. Калі яго даставілі ў наркалагічны дыспансер для абследавання, там ён і злаўчыўся парваць на міліцыянту кашулю і ўдарыць яго. Кідаўся з кулакамі затрыманы і на дактароў. Як высветлілася, мужчына ўжо аднойчы адбываў пакаранне за злачынства. Пракуратура горада вырашае, ці пачынаць крымінальную справу з гэтай нагоды. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося ў вёсцы Русіны, куды прыехаў гараджанін да сваёй знаёмай. Там «госць» учыніў такую сварку, што суседзі выклікалі ўчастковага. Міліцыянт,...
|
|