Падлетак на мікрааўтобусе сутыкнуўся з трыма прыпаркаванымі аўтамабілямі
31.05.2010 11:39
—
ЧП
|
Ноччу 30 мая буйное ДТЗ адбылося ў Мазыры.
Мікрааўтобус «Фальксваген» сутыкнуўся з аўтамабілямі «Аўдзі‑100», «Аўдзі‑80» і «Запарожац», якія былі прыпаркаваны каля праезнай часткі. У выніку разлілося паліва, і каб прадухіліць пажар, на месца здарэння прыбылі ратавальнікі, паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС. У аддзяленні ДАІ Мазырскага РАУС дапоўнілі, што віноўнік ДТЗ — 16‑гадовы падлетак, які, не маючы пасведчання, кіраваў мікрааўтобусам. У выніку здарэння ён атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў раённую бальніцу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ноччу 30 мая буйное ДТЗ адбылося ў Мазыры. Мікрааўтобус «Фальксваген» сутыкнуўся з аўтамабілямі «Аўдзі‑100», «Аўдзі‑80» і «Запарожац»,...
|
|