У Дзяржынскім раёне затрымана група
31.05.2010 13:01
—
ЧП
|
Як паведаміла оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі Вераніка Пасмецьева, у касе крамы райспажыўтаварыства ў вёсцы Мігдаловічы пры пераліку грашовай выручкі былі выяўлены чатыры падробленыя купюры наміналам 20 тыс. рублёў. Яшчэ тры такія ж купюры былі знойдзены ў выручцы іншага магазіна. Падчас правядзення аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Дзяржынскага РАУС ўстанавілі, што фальшыўкі збылі два мясцовыя жыхары, адзін з якіх нідзе не працуе, а другі, рабочы дзіцячага садка, раней быў судзімы за крадзеж. У ходзе вобыску дома ў аднаго з падазроных было знойдзена і канфіскавана 175 падробленых 20‑тысячных купюр і пяць аркушаў фармату А4 з выявай купюры ў 10 тыс. рублёў — па чатыры падробкі на кожным аркушы. Падазроныя растлумачылі, што фальшыўкі яны знайшлі на палігоне цвёрдых бытавых адходаў у суседняй вёсцы. Аднак замест таго каб звярнуцца ў міліцыю, яны збылі частку падробак у мясцовых магазінах пры разліку за прадукты харчавання. Згодна з даведкай эксперта, канфіскаваныя банкноты падробленыя, надрукаваны на звычайнай паперы, ахоўная паласа і вадзяны знак адсутнічаюць. Аператыўнікамі дадаткова ўстаноўлена яшчэ восем фактаў збыту аналагічных купюр на аб’ектах рознічнага гандлю ў Дзяржынску. У дачыненні да падазроных за выраб і збыт фальшывых грашовых купюр распачата крымінальная справа (арт. 221 КК). Праводзіцца расследаванне. За чатыры месяцы 2010 года ў Беларусі зарэгістраваны 524 факты фальшываманецтва. Затрыманы тры групы фальшываманетчыкаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміла оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі Вераніка Пасмецьева, у касе... |
|