Банк у Мінску абчысцілі "па-ціхаму"
31.05.2010 19:32
—
ЧП
|
Сярод белага дня рабаўнік увайшоў у аддзялення банка "Масква—Мінск" і "па-ціхаму"
Нечаканае для спакойнай Беларусі абрабаванне здарылася ў панядзелак прыкладна а першай гадзіне дня. У момант, калі артыкул рыхтаваўся да друку, пра гэта дзёрзкі напад на банк не было ніякай інфармацыі. Прэс-служба міліцыі не адказвала на тэлефанаванні. Але горад быў літаральна ачэплены машынамі ДАІ, міліцыянерамі ў форме і супрацоўнікамі органаў у штацкім. "Звяздзе" пра гэта здарэнне паведаміў высокапастаўлены супрацоўнік мінскага банка, папрасіўшы на яго не спасылацца: — Узброены напад на банк "Масква—Мінск"! — узрушана паведаміў інфарматар. — Чатырнаццаць гадоў працую ў сталіцы, а такога не прыгадаю. Для спакойнай Беларусі такое дзёрзкае абрабаванне — па-сапраўднаму надзвычайнае здарэнне. Думаў, толькі ў галівудскіх кінастужках такое пабачу. І раптам такое ў спакойным Мінску! Высветлілася, што аддзяленне банка "Масква—Мінск" па вуліцы Ясеніна, 30 і сапраўды абчысцілі. Каля чатырох гадзін дня, калі мы прыехалі на месца здарэння, там ужо працавалі крыміналісты. Уваход у банк быў ачэплены аранжавай стужкай. —Сам не магу туды прайсці, прыехаў крэдыт браць, і бачу такое, — жаліцца сівы самавіты мужчына ў гарнітуры. Спрабую даведацца ў міліцыянераў хоць нейкія падрабязнасці пра абрабаванне банка. Тыя паклікалі "галоўнага". — Нічога не фатаграфаваць, усе даведкі пра прэс-службу! Падыходжу да маладых людзей, якія таксама назіраюць за міліцыянерамі побач з аранжавай стужкай. — Здарылася ўсё ціха, мы не бачылі ні рабаўнікоў, не чулі ніякай страляніны, — распавядае супрацоўнік салона прыгажосці, які месціцца па суседстве з банкам. — І раптам панаехала міліцыі. — Не паспелі амністыю абвесціць, як тут жа банкі рабуюць пад самым бокам, — усхвалявана выказваецца дзяўчына з таго ж салона, зацягваючыся цыгарэткай. Удалося даведацца, што напад на банк быў узброены па-сапраўднаму. Мужчына ўвайшоў у аддзяленне і пачаў пагражаць супрацоўнікам банка пісталетамі ці іх макетамі. На момант падрыхтоўкі гэтага матэрыялу пра затрыманне ўзброенага бандыта нічога не было вядома. Горад ачапілі. Толькі на кавалку мінскай кальцавой аўтадарогі ад вуліцы Прытыцкага да Лагойскага тракта мы налічылі аж сем даішных аўтамабіляў. Але ці прынясе плён план "Перахват"? Ад 2008 года гэта ўжо трэцяе чацвёртае дзёрзкае абрабаванне банка ў Мінску. Спачатку абчысцілі абменнік "Пріорбанка" ў гіпермаркеце "Прастор". Вынеслі дзясяткі тысяч долараў. У снежні гэтага года здарылася страшная трагедыя ва ўніверсаме "Аўтазаводскі" — нелюдзь забіў касірку абменніка "Абсалютбанка" і вынес грошы. Дагэтуль злачынца на волі. Яшчэ адну справу па абрабаванні абменніка "Абсалютбанка" ва ўніверсаме "Цэнтральны" раскрылі. І вось чарговы напад на аддзяленне банка. Па афіцыйных звестках рабаўнік вынес каля 500000 расійскіх рублёў (каля 16000 долараў). — Самае галоўнае, што не пацярпеў ніхто з супрацоўнікаў банку, — з палёгкай выдыхае Юрый БАЦЯН, дырэктар дэпартамента адміністратыўнага ўпраўлення банка "Масква—Мінск". — На жаль, сёння больш не магу даць аніякай інфармацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод белага дня рабаўнік увайшоў у аддзялення банка "Масква—Мінск" і "па-ціхаму" яго абчысціў, на 16000 долараў
|
|