Наслядзіў
02.06.2010
—
ЧП
|
У доме, які знаходзіцца ў Паўднёвым мікрараёне г. Баранавічы, гаспадары зрабілі рамонт. Напрыканцы пафарбавалі падлогу, адчынілі фортку і пайшлі начаваць да сваякоў. 24-гадовы жыхар горада, які ўжо быў раней асуджаны, прыкмеціў, што фортка адчыненая, і ноччу залез у дом. Калі гаспадары вярнуліся раніцой, то ўбачылі, што зніклі відэамагнітафон, хатні кінатэатр, тэлевізар, пыласос, прас... Злодзей вынес усю тэхніку. Аператыўнікі на пафарбаванай падлозе ўбачылі сляды, а праз некалькі дзён злодзея затрымалі. На ім быў абутак з фарбай на падэшвах. Пры вобыску знайшлі і частку тэхнікі, а астатняя была ўжо прададзеная. Былая жонка разгневалася і... Калі 52-гадовы жыхар Лунінецкага раёна вярнуўся з заробкаў, былая жонка накрыла стол. Падчас застолля жанчына даведалася, што частку грошай мужчына паспеў прапіць. Гэтая навіна прывяла гаспадыню кватэры ў шаленства, і яна нанесла сабутэльніку некалькі ўдараў нажом. Мужчына загінуў на месцы, а забойцу арыштавалі. Сымон Свістуновіч. Загінула ў агніПаміж чыгуначнымі станцыямі Прылуччына і Аранчыцы ў Пружанскім раёне загарэўся дамок пуцявога абходчыка. Падраздзяленне МНС хутка ўтаймавала агонь, але дом моцна пацярпеў, асабліва знутры. Выратавальнікі знайшлі ў пакоі цела жанчыны. У агні загінула сужыцелька 54-гадовага пуцявога абходчыка, мясцовая беспрацоўная 49 гадоў. Яна СВЕТАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У доме, які знаходзіцца ў Паўднёвым мікрараёне г. Баранавічы, гаспадары зрабілі рамонт. Напрыканцы пафарбавалі падлогу, адчынілі фортку і пайшлі начаваць да... |
|