У Ганцавічах у аварыю трапілі два міліцыянты на аўтамабілях
03.06.2010 16:57
—
ЧП
|
Два ганцавіцкія міліцыянты сталі ўдзельнікамі дарожнай аварыі, якая здарылася ў горадзе.
Аўтамабіль ВАЗ, які належыць дэпартаменту «Ахова», і «Пежо‑306» , якім кіраваў таксама міліцыянт, рухаліся ў адным напрамку — у бок плошчы і сутыкнуліся насупраць банка. У «Пежо» пашкоджанае задняе крыло, «дзявятка» атрымала больш значныя пашкоджанні. Праверку цяпер ладзіць ДАІ. Як паведамляе газета «Ганцавіцкі час», ні адзін з міліцыянтаў сваю віну прызнаваць не хоча. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два ганцавіцкія міліцыянты сталі ўдзельнікамі дарожнай аварыі, якая здарылася ў горадзе. Аўтамабіль ВАЗ, які належыць дэпартаменту «Ахова», і... |
|