Двое жанатых мінчан асуджаны на 7 і 5 гадоў пазбаўлення волі за групавое згвалтаванне. 21.by

Двое жанатых мінчан асуджаны на 7 і 5 гадоў пазбаўлення волі за групавое згвалтаванне

03.06.2010 16:57 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да сямі і пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму судом Мінскага раёна прыгавораны двое рабочых сталічнага прадпрыемства.

Яны прызнаныя вінаватымі ў згвалтаванні групай асоб з прымяненнем гвалту і пагрозай яго прымянення (ч. 2 арт. 166 КК).

Прысуд быў абвешчаны 17 мая і яшчэ не ўвайшоў у законную сілу.

Як паведамілі ў пракуратуры Мінскага раёна, вечарам 24 лістапада 2009 года 35‑гадовы і 40‑гадовы мінчане, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, гвалтоўна вывезлі з Мінска ў вёску ў Мінскім раёне 32‑гадовую жыхарку сталіцы і ў дачным доме аднаго з іх згвалтавалі. Пасля гэтага пацярпелай удалося ўцячы да суседзяў і выклікаць міліцыю. Абвінавачаныя сваёй віны не прызналі, заяўляючы, што мінчанка — прастытутка, добраахвотна села да іх у машыну і агаворвае іх, бо з ёю не расплаціліся за паслугі.

Сцвярджэнне абвінавачаных пра тое, што пацярпелая з’яўляецца прастытуткай, на кваліфікацыю іх дзеянняў не паўплывала, бо судом было ўстаноўлена, што жанчына не жадала ўступаць у палавую сувязь з ніводным з іх і рабіла спробы пазбегнуць гвалту.

Абодва абвінавачаныя жанатыя, у аднаго — непаўналетняе дзіця.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да сямі і пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму судом Мінскага раёна прыгавораны двое рабочых сталічнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика