У аўтааварыю ў Адэскай вобласці трапіў аўтобус з Беларусі. 21.by

У аўтааварыю ў Адэскай вобласці трапіў аўтобус з Беларусі

07.06.2010 14:36 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасажыр беларускага мікрааўтобуса загінуў ў аўтааварыі ў Адэскай вобласці Ўкраіны. Яшчэ сямёра атрымалі раненні.

Як паведамляе «Репортер», прычынай стала сутыкненне мікрааўтобуса Mercedes з грузавым аўтамабілем «КамАЗ» у ноч на 7 чэрвеня.

Заігнуламу беларусу было 43 гады, ён сканаў на месцы аварыі. Астатнія 7 пацярпелых векам ад 40 да 43 гадоў шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Цяпер праваахоўнікі расследуюць акалічнасці ДТЗ. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца мікрааўтобуса — 40‑гадовы беларус значна перавысіў хуткасць. Стаж кіроўцы, вінаватага ў аварыі, — 10 гадоў.


Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасажыр беларускага мікрааўтобуса загінуў ў аўтааварыі ў Адэскай вобласці Ўкраіны. Яшчэ сямёра атрымалі раненні. Як паведамляе «Репортер», прычынай стала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика