У Рагачоўскім раёне патануў 9‑гадовы хлопчык, які адпачываў з бабуляй у санаторыі
07.06.2010 14:36
—
ЧП
|
У Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці патануў дзевяцігадовы хлопчык з Расіі, які адпачываў з бабуляй у санаторыі «Прыдняпроўскі». Як паведаміла супрацоўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама Святлана Урублеўская, жанчына з унукам прыбыла ў санаторый у канцы мая. 3 чэрвеня яна пайшла на працэдуры, дазволіўшы ўнуку самастойна пагуляць па тэрыторыі санаторыя, але хлопчык адправіўся на раку. З пачатку 2010 года на вадаёмах Гомельскай вобласці патанулі восем чалавек (за такі ж перыяд мінулага года зафіксавана 15 фактаў утаплення). Толькі за мінулую нядзелю, 6 чэрвеня, у розных раёнах вобласці патанулі тры чалавекі. «І гэта — не канчатковыя вынікі, таму што многія лічацца зніклымі без звестак, а праз некаторы час высвятляецца, што той ці іншы зніклы патануў. Хацелася б перасцерагчы тых, хто адпраўляецца на пляж: будзьце больш уважлівыя і асцярожныя. А галоўнае — не пакідайце ў бядзе таго, хто побач», — адзначыла Урублеўская. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці патануў дзевяцігадовы хлопчык з Расіі, які адпачываў з бабуляй у санаторыі «Прыдняпроўскі».Як паведаміла супрацоўнік... |
|