Зазірнулі за абшыўку. 21.by

Зазірнулі за абшыўку

08.06.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На ўскраіне Баранавічаў супрацоўнікі аўтаінспекцыі і транспартнага аддзела спынілі мікрааўтобус "Мерседэс". У салоне знаходзіўся бензін і салярка на 500 тысяч рублёў. Дакументаў на паліва не было.

Відавочна, гэтай "кантрабандай" 31-гадовы вадзіцель хацеў адцягнуць увагу міліцыянераў ад асноўнага грузу. Супрацоўнікаў міліцыі прыцягнулі сценкі салона — вельмі ж тоўстымі яны былі. Калі знялі абшыўку, то знайшлі там 1620 літраў спірту ў 5-літровых пластыкавых бутлях.

Спірт і паліва канфіскавалі, вадзіцеля чакае сур'ёзны штраф.

Пяць гадоў за марыхуану

Суд Лунінецкага раёна вынес прыгавор 23-гадоваму жыхару г. Мікашэвічы, які перадаў у лістападзе мінулага года знаёмаму ў калонію марыхуану.

Наркотыкі ён расфасаваў у пакецікі з-пад гарбаты і перадаў праз жанчыну ў калонію. А там марыхуану знайшлі. Хлопец атрымаў пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а абласны суд прыгавор пакінуў у сіле.

Сымон Свістуновіч.

Тры тапельцы за выхадныя

Прыхільнікаў адпачываць ля вады становіцца ў цёплы час усё больш. Але ж вада забірае тых, хто ставіцца да яе бяспечна.

У рацэ Іпуць, што ў Добрушскім раёне, знайшоў апошні прытулак 49-гадовы мясцовы жыхар. У Прыпяці патануў непрацуючы 23-гадовы жыхар Петрыкава, які знаходзіўся ў нецвярозым стане. 54-гадовы жыхар Рагачова кіраваў лодкай у пойме Друці. Яго драўляная "казанка" перавярнулася разам з гаспадаром.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Дзве ахвяры ранішняй аварыі

6 чэрвеня ў Круглянскім раёне а палове на 6-ю раніцы аўтамабіль "Пежо-607" з'ехаў у кювет і моцна ўдарыўся аб прыдарожнае дрэва, паведамілі ў Магілёўскай ДАІ.

Вадзіцель, верагодна, не справіўся з кіраваннем на вялікай хуткасці. Мужчына загінуў, яму было 26 гадоў. Два пасажыры былі шпіталізаваныя, але адзін з іх, 19-гадовы хлопец, хутка памёр у бальніцы.

Ілона Іванова.

Нягоднік абакраў дзяцей у садку

У дзіцячы садок па вуліцы Дзяржынскага ў Кобрыне прабраўся зламыснік і пазабіраў адзенне і абутак дзяцей і выхавальнікаў з дзвюх групаў. Злодзея шукаюць.

Яна СВЕТАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўскраіне Баранавічаў супрацоўнікі аўтаінспекцыі і транспартнага аддзела спынілі мікрааўтобус "Мерседэс". У салоне знаходзіўся бензін і салярка на 500...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика