Здабыча — інкасатарская сумка
08.06.2010
—
ЧП
|
28-гадовая мінчанка выкрала інкасатарскую сумку, у якой знаходзіліся 21 мільён 800 тысяч рублёў Калі са службовага памяшкання адной з крамаў па Партызанскім праспекце ў сталіцы нехта "прыхватызаваў" сумку з грашамі, праваахоўнікам спатрэбілася няшмат часу, каб высветліць, адкуль тут растуць ногі: паводле звестак прэс-афіцэра Заводскага РУУС Тамары Рулінскай, злачынства было раскрытае амаль адразу, а ўчыніла яго звольненая з магазіна днём раней работніца. У той дзень апошняя прыйшла на ранейшае працоўнае месца, каб забраць свае рэчы. На вочы ёй і патрапілася інкасатарская сумка, у якую, як заўважыла зламысніца, былая калега складвала гатоўку. Калі ж побач нікога не аказалася, 28-гадовая жанчына схапіла сумку, выйшла праз службовы ўваход з магазіна і прыхавала здабычу ў траве. Потым вярнулася зноў у магазін, дзе разам з астатнімі пачала шукаць прапажу. Толькі дарэмна старалася, бо была выкрытая. Цяпер жанчына можа пазбавіцца волі на тэрмін да сямі гадоў. Амаль 4 кіло небяспекіУ Мінску затрыманы дзялок з буйнай партыяй псіхатропу GWH-018 27-гадовы жыхар Гродна, паводле звестак прэс-афіцэра Маскоўскага РУУС Таццяны Грыб, прывозіў небяспечнае псіхатропнае рэчыва з Расіі на ўласным аўтамабілі і рэалізоўваў у Мінску. Затрымалі яго каля гандлёвага дома "Карона", калі "бізнэсмен" спрабаваў збыць чарговую партыю "дурману" у колькасці 3 кілаграмы 860 грамаў. Як выявілася, небяспечнае псіхатропнае рэчыва, якое ўваходзіць у склад курыльных сумесяў тыпу "спайс", затрыманы рэалізоўваў праз пастаянных аптовых пакупнікоў, якія за 1 кіло гэтай дрэні плацілі ў сярэднім каля 3 тысяч долараў ЗША. Між іншым, некаторыя з аптавікоў, што "працавалі" з наркадзялком, ужо затрыманыя і прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. Заганным "бізнэсам" раней не судзімы жыхар Гродна займаўся на працягу трох месяцаў, а за выручаныя грошы набываў каштоўныя рэчы — аўтамабіль 2007 года выпуску, прафесійны фотаапарат, ноўтбук, мабільныя тэлефоны і інш. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28-гадовая мінчанка выкрала інкасатарскую сумку, у якой знаходзіліся 21 мільён 800 тысяч рублёў Калі са службовага памяшкання адной з крамаў па Партызанскім... |
|