19-гадовы пад Камянцом замардаваў роднага дзеда. 21.by

19-гадовы пад Камянцом замардаваў роднага дзеда

13.06.2010 20:52 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Ларыса Караневіч, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачанне па гэтай справе, злачынства было ўчынена ў вёсцы Трасцяніца Камянецкага раёна, дзе адзін пражываў 82-гадовы пенсіянер.

Унук прыйшоў да яго вечарам 7 сакавіка з двума прыяцелямі, аднаму з якіх 20 гадоў, другому — 31. Калі пенсіянер пачуў грук у дзверы і выйшаў на ганак, яму на галаву накінулі куртку, каб ён не ўбачыў унука, і сталі збіваць.

Затым збіванне працягвалася ў доме. Паводле даных следства, ахвяры было нанесена больш за 80 цялесных пашкоджанняў.

Збіўшы старога, злачынцы абшукалі дом, знайшлі 40 тысяч рублёў, банку рыбных кансерваў і дзве пляшкі гарэлкі, якую распілі ў доме ахвяры. Затым яны паклалі мёртвага пенсіянера на ложак, папярэдне знялі ў яго абутак і сцерлі з твару кроў, каб стварыць бачнасць натуральнай смерці, пасля чаго ўцяклі з месца злачынства.

Брэсцкі абласны суд прызнаў усіх трох вінаватымі ва ўчыненні злачынства па артыкуле "забойства яўна састарэлай асобы, учыненае групай асоб з асаблівай жорсткасцю і спалучанае з разбоем". Унук забітага прыгавораны да 18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такое ж пакаранне атрымаў яго 20-гадовы саўдзельнік. Трэці забойца правядзе за кратамі 16 гадоў. Ва ўсіх будзе канфіскавана маёмасць.

Законную моц прыгавор пакуль не набыў.


Ларыса Шыганава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Ларыса Караневіч, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачанне па гэтай справе, злачынства...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика