Афера з ліфтамі
17.06.2010
—
ЧП
|
Службовыя асобы чатырох таварыстваў уласнікаў, размешчаных на тэрыторыі Ленінскага раёна сталіцы, і РУП "Белліфт" падазраюцца ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры. Як паведаміў прэс-афіцэр Ленінскага РУУС Сяргей Козел, у дачыненні да згаданых асобаў заведзена крымінальная справа. Прараб аднаго з участкаў вытворчага РУП "Белліфт", а таксама старшыні і галоўныя інжынеры чатырох таварыстваў уласнікаў змовіліся — як схітрыць, каб "зарабіць". Прараб складаў падробленыя акты абследавання ліфтаў, дзе ўказваў неіснуючыя няспраўнасці (рэдуктара галоўнага прываду, электрарухавікоў), а прадстаўнікі таварыстваў па несапраўдных дагаворах пералічвалі па безнаяўным разліку грошы для ўстаранення гэтых "непаладак". З аднаго ліфта на "рамонт" ім "капала" ад двух да дванаццаці мільёнаў рублёў. Усяго ж зламыснікі выкралі больш за 36 мільёнаў рублёў. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Службовыя асобы чатырох таварыстваў уласнікаў, размешчаных на тэрыторыі Ленінскага раёна сталіцы, і РУП "Белліфт" падазраюцца ў крадзяжы ў асабліва буйным...
|
|