Беларуска спрабавала вывезці з Украіны рарытэтныя выданні Гогаля і Шылера
23.06.2010 12:42
—
ЧП
|
На ўкраінска-беларускай мяжы на міжнародным аўтамабільным пункце пропуску "Новыя Ярылавічы" памежнікі і мытнікі затрымалі 40-гадовую грамадзянку Беларусі. Яна спрабавала незаконна вывезці з Украіны 21 рарытэтнае выданне, паведамляе Newsru.ua.
Падчас агляду аўтамабіля былі знойдзеныя кнігі, выдадзеныя ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў. У тым ліку поўны збор твораў Івана Ганчарова ў 12 тамах, "Усеагульная гісторыя з IV стагоддзя да нашага часу" зборы твораў Мікалая Гогаля і Фрыдрыха Шылера, а таксама энцыклапедычныя слоўнікі, выдадзеныя ў перыяд з 1892 па 1901 год. Канфіскаваныя кнігі адправяць на экспертызу. Калі высветліцца, што яны ўяўляюць гістарычную або культурную каштоўнасць, справу на нашую суайчынніцу перададуць у суд разам з вынікамі экспертызы. Матэрыялы экспертызы таксама будуць накіраваныя ў Міжведамасную раду па пытаннях увозу, вывазу і вяртання культурных каштоўнасцяў. На падставе рашэння рады кнігі будуць перададзеныя ў бібліятэкі або музеі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас агляду аўтамабіля былі знойдзеныя кнігі, выдадзеныя ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў. |
|