У Светлагорску затрыманы два гандляры гераінам
24.06.2010 12:24
—
ЧП
|
23 чэрвеня Светлагорскім РАУС распачаты дзве крымінальныя справы па факце збыту наркотыкаў. Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 23 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў райцэнтры 44‑гадовую мясцовую жыхарку пры продажы 5 грамаў гераіну. Затрыманая змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання. Днём раней быў затрыманы 32‑гадовы жыхар Светлагорска, які збыў мясцоваму жыхару палімерны скрутак з парашкападобным рэчывам белага колеру. Паводле заключэння экспертызы, рэчыва з’яўляецца гераінам, яго маса — 2,43 грама. Вядзецца следства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 чэрвеня Светлагорскім РАУС распачаты дзве крымінальныя справы па факце збыту наркотыкаў.Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 23 чэрвеня... |
|