Беспрацоўны Лукашэнка краў туі
26.06.2010 18:09
—
ЧП
|
Адміністрацыя мемарыяльнага комплекса «Хатынь» вымушаная была звярнуцца па дапамогу ў райаддзел міліцыі Смалявіцкага раёна. Падставай для гэтага стаў крадзеж 21 туі на агульную суму 945 тысячаў рублёў з тэрыторыі філіі комплекса «Курган Славы». Як стала вядома, дэкаратыўныя дрэвы зніклі ў ноч з 22 на 23 чэрвеня. Узбуджаная крымінальная справа. Злачынцу шукаюць. А вось імя іншага «батаніка», падазраванага ў аналагічным крадзяжы, ужо вядомае. За некалькі дзён да таго, як абакралі Курган Славы, «налёт з рыдлёўкай» быў здзейснены на тэрыторыю прадпрыемства «Шчомысліца» Беларускага дзяржуніверсітэта. Там былі выкрадзеныя 4 елкі і 15 туяў. Адміністрацыя прадпрыемства ацаніла шкоду ў 900 тысячаў рублёў. У злачынстве падазраецца 40-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Шчомысліца нехта В. В. Лукашэнка. Частка выкрадзенага была знойдзеная на яго падворку. Следчыя Менскага раёна зараз высвятляюць, каму ён збыў астатнія дрэвы. Затрыманага правераць на датычнасць і да іншых падобных злачынстваў, у тым ліку да крадзяжу з Кургана Славы. Курган Славы узведзены на 21-м кіламетры шашы Менск—Масква ў азнаменаванне гістарычных перамогаў савецкіх войскаў у Беларускай аперацыі на паўночны ўсход ад Менска. Яго вяршаліну вянчаюць чатыры вялізныя штыкі, сімвалізуючы баявую садружнасць чатырох франтоў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі. У 90-х гадах мінулага стагоддзя было зафіксавана некалькі актаў вандалізму ў дачыненні да гэтага комплексу. Усе яны насілі выключна карыслівы матыў. Зламыснікаў цікавілі часткі канструкцыяў, вырабленыя з каляровых металаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адміністрацыя мемарыяльнага комплекса «Хатынь» вымушаная была звярнуцца па дапамогу ў райаддзел міліцыі Смалявіцкага раёна. Падставай для гэтага стаў крадзеж 21... |
|