У Мінску гарэў Парк высокіх тэхналогій
28.06.2010 13:52
—
ЧП
|
На тэрыторыі Парка высокіх тэхналогій у Мінску адбыўся пажар. Мінакі заўважылі густы чорны дым, які падымаўся з вокнаў будынка ПВТ па вуліцы Акадэміка Купрэвіча.
У офісе кампаніі EPAM Systems, якая месціцца ў ПВТ, Еўрарадыё паведамілі, што прычынай пажару сталі будаўнічыя работы, якія праходзілі ў двары будынка: «У арцы ў нашым будынку працуюць будаўнікі. І быццам бы яны падпальвалі смалу для сваіх мэтаў. І крыху зачапілі наш шлагбаўм. Гэта было ўжо ўнутры, на тэрыторыі. Шлагбаўм пашкоджаны». Па стане на 11:00 пажар лакалізаваны, пацярпелых няма. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыі Парка высокіх тэхналогій у Мінску адбыўся пажар. Мінакі заўважылі густы чорны дым, які падымаўся з вокнаў будынка ПВТ па вуліцы Акадэміка Купрэвіча. ...
|
|