Мінчук скраў 12 ровараў па шляху на «хімію»
28.06.2010 14:58
—
ЧП
|
Незвычайны выпадак крадзяжоў ровараў удалося раскрыць мінскай міліцыі. «Роварны» злодзей уганяў іх на шляху на «хімію».
Раней судзімы жыхар Мінска, які адбывае пакаранне ва ўстанове адкрытага тыпу, раніцай выходзіў з дому да месца папраўчых работ і па шляху краў пакінутыя без увагі ўладальнікаў ровары. Як правіла, крадзяжы здзяйсняліся з пад’ездаў і лесвічных пралётаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, мінчук такім чынам скраў 12 ровараў на тэрыторыі Савецкага, Першамайскага і Цэнтральнага раёнаў. Дарагія ровары (пераважна горныя) зламыснік збываў на рынку па $100. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайны выпадак крадзяжоў ровараў удалося раскрыць мінскай міліцыі. «Роварны» злодзей уганяў іх на шляху на «хімію». Раней судзімы жыхар Мінска, які адбывае...
|
|